>
Государственное учреждение
образования 
"Ратичская средняя  школа"

Администрация

Директор школы
Волковская Янина Иосифовна
тел/факс (80152)91 02 67

Заместитель директора по учебной работе
Ермак Тадеуш Станиславович
тел (80152)91 03 05

Заместитель директора по воспитательной работе
Цецерский Максим Александрович
тел (80152)91 03 05



    Важные ссылки
    О школе




Наши координаты:

231738,Гродненская обл.,
Гродненский р-н,
а.г. Ратичи, 132 б,
тел/факс (80152)91 02 67,
тел (80152)91 02 66,

E-mail: ratichi@mail.ru
Поэтическая страничка

 
© 2015 Государтвенное учреждение
образования  "Ратичская средняя  школа"

официальный сайт

231738, Гродненская обл., Гродненский р-н,
а.г. Ратичи, 132 б,
тел/факс (80152)91 02 67,
тел (80152)91 02 66,

E-mail: ratichi@mail.ru
МАЛІЦЦА БУДУ ЗА ЖЫВЫХ…

  Жанчына! Маці!
Мы табе ўсе павінны пакланіцца
За шчасце, што даеш
На гэты свет  нам нарадзіцца.
Палата. Ночка за акном.
На небе знічка заміргала,
Быць можа там, у вышыні,
Пра боль дзяўчыны нагадала.
             Учора ў радзільны дом
              Прывезлі маму - першародку.
              Дзяўчыны прыгажэй яе
             Ніколі бачыць не прыйшлося.
Спакутаваны болем твар
Прыгожы і  ў нямым адчаі:
“Вы сына, сына маяго ўратуйце ад сляпой навалы”
                   Дзяўчына хвораю была…
                   Ужо доўгіх пяць гадоў паціху
                  Умірала цела і душа
                   Ад страшнай ВІЧ, хваробы дзікай.
За што? Чаму? Не раз яна
Пытанне гэта задавала
Ды толькі адказаць… дзяўчо…
Як адказаць , яна не знала.
                      Усё прыгожа так было.
                      Сустрэла юнака дзяўчына.
                      Бы сонейка з нябёс сышло,
                      Тады здавалася Марыне.
Як добра разам ім было!
Сустрэчы, погляды, абдымкі.
Ніхто не думаў, што ўсё
Абернецца гарачым прыскам.
                        Юнак быў хворы.
                         Толькі ён не думаў аб сваёй хваробе:
                          “Ну што такое ВІЧ? Ну што?
                            Вы бачыце, дык я здаровы”.
За годам год, за часам час
Хвароба сілы адбірала.
Бы люты смерч,яна над імі,
Свой чорны плашч распасцірала.
                            Прысуд няўмольны быў…
                            О БОЖА?
                             Крычала нема сэрца, не!
                             А як жа быць? А хто паможа?
                              Няхай ужо не нам. Яму…
“Даруй, сынок, даруй, нябога!
Я там на небе, там у БОГА
Маліцца буду за жывых”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Петрашэвіч Т.Р.
                                      ТВОРЧАЯ ПРАЦА
                   Сачыненне - роздум”Развітанне кляновага ліста”


Пад маім акном расце магутны клён. Яго лісце дзівіць сваёй прыгажосцю.
Улетку яго амывае цёплы дожджык і песціць ветрык. А з надыходам восені клён скідае пажоўклае лісце.
Так было і гэтай восенню. Падзьмуў халодны вецер і сарваў апошняе лісце.
Застаўся на дрэве толькі адзін лісток. Ён вісеў на самай нізкай галінцы.
Сумны, у затоенным чаканні, ён слухаў развітальныя песні птушак і ўглядаўся ў абшары палёў. “Хутка прамчалася залатая пара”, - думаў ліст. Засталіся толькі цікавыя і шчаслівыя ўспаміны пра тое, як зараджалася разам з ім усё маладое, новае, свежае.Больш яму гэтага не ўбачыць.
Ён успомніў цёплае сонейка, пад промнямі якога пераліваліся кропелькі вады, што засталіся на ім пасля дажджу. Успамінаў птушак, якія шчодра дарылі свае спевы, ката Ваську, які кожны дзень любіў паспаць на дрэве.
Ліст моцна трымаўся за галінку, апошнюю нітачку жыцця, не жадаючы здавацца зіме. Ён нібы хацеў сказаць, што жыццё ў нас адно, і трэба радавацца кожнаму пражытаму дню.
Мне стала крыху сумна. Бывай, кляновы лісток! Прыйдзе вясна, і ты зноў адродзішся да новага жыцця.

                                                                 
                                                                    
Сіроцкі  Уладзіслаў, вучань 6 класа.

Рейтинг@Mail.ru