ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
Магчыма гэта і не нова Што слова - зерне На сяўбе, А хто не любіць Роднай мовы, Той любіць толькі сам Сам сябе….. С. Грахоўскі
Да Міжнароднага дня роднай мовы
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю родную мову, не шануе яе. На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся пад пагрозай знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы - каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй нейкі абавязак. У нашай школе быў распрацаваны план мерапрыемстваў, якія мелі на мэце развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, узбагачаць іх слоўнікавы запас, актывізаваць маўленчую дзейнасць, выхоўваць моўнае чуццё і ўвагу да слова, прывіваць любоў да роднай мовы.